Вечарэе. Радзее, сцiхае...
Вечарэе. Радзее, сціхае
Сакавіцкай завеі туга.
І на захад ледзь чутна сцякае
Небасхілу густая смуга.
Ружавее яна і цямнее:
Беспрасветная цемра паўзе.
І на хвілю душа анямее
І пагляд ад акон адвядзе.
08. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030809833