З вясною прачынаюцца пачуццi
Iм сонейка штуршок iзноў дае!
Шчэ снег мяце, ды рада ўжо пачуць я,
Як птушачка вясновая пяе!
Зямля пад белай коўдрай цiха млее, -
Ёй мроiцца любоў i цяплыня...
Жыццё iдзе далей, i дзесьцi ў хлеве
Кароўка ацялiлася... Цяля
Убачыць хутка кветачкi на полi
I ўсё, што родзiць шчодрая зямля,
I зноў заззяе шчасцем наваколле, -
На крылах узляцiць душа мая!
07. 03. 2018
Свидетельство о публикации №118030807177
Ольга Банасько 29.05.2021 19:55 Заявить о нарушении
Спасибо большое за прочтение и отзыв, Ольга!
Галина Харитоненко Анкута 29.05.2021 21:52 Заявить о нарушении