Сякера i топор
Хто з іх большы сэнс нясе для мовы:
Я -- сяку, а ты ляжыш таўром --
Тваёй працы не прызналі словы.
На заўвагу тую ў "топора"
Тлумачэнняў лепшых не знайшлося:
"-- Зарубить тебя давно пора,
Ты меня, обидчивого, бойся!".
З той пары сякера і "топор"
Між сабою ў мовах не сябруюць.
Паміж імі спрэчка і дакор,
Яны моўнай радасці не чуюць.
Свидетельство о публикации №118030803065