Быццам ноч гэты свет не з табой...

***
                Памяці маці

Быццам ноч – гэты свет не з табой…
Выбачай, абдымаліся рэдка.
Абнімуся з бярозкаю той,
Што сягоння з табою суседка.

Я пагладжу яе па ствалу…
Выбачай, цалаваліся спешна.
Пацалую бярозку ў кару,
І заплача яна… безуцешна.

Выбачай, што па-свойму рабіў
І што слухаў цябе не заўсёды…
Толькі ведай, заўсёды любіў:
Шкадаваў у любыя нягоды.

Быццам ноч – гэты свет не з табой…
Выбачай, абдымаліся рэдка.
Абнімуся з бярозкаю той,
Што сягоння з табою суседка...

07. 03. 2018 г.


Рецензии