Зноу разгулялася мяцелiца...

***
Зноў разгулялася мяцеліца
І белым сцелецца над садам.
А мне ў вясну ніяк не верыцца
Пад  пышным снежным зарападам.

Як мноства дробных метэораў,
Ляцяць сняжынкі з вышыні.
Як попел зор – з нямых прастораў,
Што згінулі ў сваім агні.

Загінуць цёплы снег не можа,
Таму й ляціць ён на сады.
І хоць вясну не пераможа,
Але пакіне ў ёй сляды.

Зноў разгулялася мяцеліца,
Нібыта хвалі ў акіяне.
Я веру, што каханне вернецца,
Калі апошні снег растане.

07. 03. 2018 г.


Рецензии