Вечар. Цёмна. Як заусёды...

***
Вечар. Цёмна. Як заўсёды.
Мне зусім не адзінока.
Адыходзяць параходы
Па вадзе жыцця глыбокай.

Адыходзяць параходы.
Ім услед рукой ківаю.
Сустракаю сонца ўсходы,
Потым – захад сустракаю.

Але мне не адзінока,
Бо я ведаю: заўсёды
Ў край чужы, у край далёкі
Адыходзяць параходы.

06. 03. 2018 г.


Рецензии