Чужыя вершы не здзiуляюць...
Чужыя вершы не здзіўляюць,
Чужыя вочы – не завуць…
І ўжо ніколькі не натхняюць
Ні цішыня, ні снегу муць…
А ты маўчыш, а ты не звоніш.
І мне не хочацца званіць.
Ты, можа, спіш, ці з кім гаворыш,
Ці мо не хочаш гаварыць…
Я прысвячу табе наўмысна
Такі няправільны радок,
Дзе дзеясловіць бескарысна
Каханне да цябе знарок.
06. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030606446