У цiшынi гэтай вусцiшнай...
У цішыні гэтай вусцішнай,
Дзікай, журботнай, зажуранай
Моўчкі ўглядаюся ў вуліцу,
Снегу палотнішчы бурыя,
Гразкія, шэрыя, стылыя…
У цішыні гэтай вусцішнай –
Зімнія дні шызакрылыя.
Крочу кароценькай вуліцай,
Крочаць і думкі панылыя.
У цішыні гэтай вусцішнай
Рэха ледзь чутнае крокаў
Следам за мною па вуліцы
Крочыць кудысьці далёка…
06. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030604441