Веснiкi вясны

Пралескі-веснікі вясны
Прабіліся з-пад снегу.
Нясуць красу і тыя сны,
Дзе май духмяны бегаў.

Разносіць вецер водар той
Па долах і палянах.
Вясна на сцежцы залатой
З тым ветрыкам гуляла.

Яна гукала да сябе
Вясновыя праменні.
Спявала песні на сяўбе,
Каб іх не стала меней.

Цякла імкліваю вадой
Да ўдумлівых азерцаў,
Да той надзеі маладой,
Што ўскалыхнула сэрца.

 

 


Рецензии