Думкi пра смяротнае пакаранне
i ведаю
пра гэты цуд:
Жыццё даць.
Ведаю пра тое як не проста
асобу Чалавека выхаваць -
толькі каханне дапамагае
дабрыню ў ім захаваць.
Калі ён пачынае першыя крокі
можа і упасць...
Калі ён пачынае першыя словы
Іх адразу i не пазнаць...
Тут кожнаму разам з бацькамі
патрэбна пяшчотна і цярпліва
ўсё зразумець,
растлумачыць
і асобу падтрымаць...
Калі ўсё інакш,
то будзе злыдзень -
нявыхаваны чалавек...
І дзеянні яго будуць агідныя і брыдкія,
і у кожнага з нас не будзе да яго жалю,
I ен будзе нелюдзь...
І вырашаць пра яго людзі:
Жыццё адабраць і гэтак пакараць...
Бо няма сродкаў i ўпэўненасці,
Што ёсць магчымасць яго выправіць.
Але мы спалохаліся злодзея ці сябе?
Каб выхаваць Чалавека –
Чалавекам трэба быць.
Кожнаму з нас жыццё дае Бог
I хто мы калi спрабуем гэты цуд адабраць?
Пакаранне забойствам...
I усе мы тады ...
Забойцы?
Нелюдзi?
Каты?
Хто?
...
Свидетельство о публикации №118030500407