Зямлi, што пад белымi крыламi
Як сівых дзядоў запавет,
Амшары пад белымі крыламі,
Дзе я нарадзіўся на свет.
Дзе раніцы, ветрыкам поўныя,
Гулі ад вясёлкавых сноў,
І словы кахання чароўныя
Пачуў я пад клёкат буслоў.
Дзе рэха грымела гарматамі
На воеў апошняй мяжы,
І чорныя крылы над хатамі
На могілкі клалі крыжы.
З буслами, у вырай зляцелыми,
Адыйдуць трывогі і сум…
Зямлі, што пад крыламі белымі,
Я сэрца ў далонях нясу…
Свидетельство о публикации №118030502341