Вiтаюць дзень, гавораць з днём...
Вітаюць дзень, гавораць з днём
Ствалы асінак жаўтаскурых.
Чырвоніць дзе-нідзе агнём
Каліна на кустах панурых.
А снег ляціць, танцуе снег –
Гарэзлівы і спакушальны.
І льецца ціхі яго смех –
Такі няўмольна-развітальны.
Вітаю дзень, вясновы дзень,
Брыду да тых асін на ўзгорку,
Дзе прамільгне надзеі цень
Спаткаць нязведаную зорку.
04. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030407279