Брыду па сцежцы вечаровай...
Брыду па сцежцы вечаровай
Туды, дзе сонца на начлег
За лес хаваецца сасновы,
Дзе новы сіні-сіні снег.
Брыду. Так хораша, так снежна!
І так прыемна снег рыпіць!
І сэрцу верыцца бязмежна
Ў кахання сонечную ніць.
04. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030410478