Яшчэ тысячу дзён...
нам да першай сустрэчы,
яшчэ неба ажно
захлынулась ад хмар,
а мне ўжо не стрываць
адзіноту і вечар,
а мне ўжо не стрымаць
летуценьняў дурман.
Я пазнаю твае
непагасныя вочы,
ты пазнаеш майго
сэрца сонечны жар.
Апынемся абодвух
у цемрадзі ночы
і растанем жарынкай
спатоленых мар.
Свидетельство о публикации №118030311560