Сонца слепiць. Надвячорак...
Сонца слепіць. Надвячорак.
Хочацца прымружыць вочы.
Хутка зноў вячэрні морак
Пажадае добрай ночы.
Добрай ночы? Адзіноты?
Не пазбегнуць развітання…
Застануцца мне турботы,
Каб лягчэй чакаць спаткання.
Да сустрэчы! Да сустрэчы!
Хочацца прымружыць вочы
І абняць цябе за плечы...
І трымаць да самай ночы…
02. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030207943