Кiдай зоркi

кідай зоркі
яны паразбіваюцца аб маё сэрца
я хачу йсці па такіх асклепках
хай ззяюць паабапал сцежкі
я закахалася ў цябе
што тут зробіш
не ведаю
але
не было яшчэ чалавека
якога я не вывернула б на спод
мусіць, добра
што з табой так/не так

кідайце зоркі
мне патрэбна шмат
зорак, сцежак, кахання

02.02.18


Рецензии