Абелiск
І з сумам глядзіць на блакіт васількоў.
Такая яму, мабыць, выпала доля –
Зрання ўмывацца слязінкамі ўдоў.
Над ім пралятаюць жураўкі ды гусі,
Махаюць крыламі, жалобна крычаць.
А побач стаіць вартавы – белы бусел,
І быццам бы просіць усіх памаўчаць.
Яго абдымае вандруючы вецер,
Ухутвае шалем з туманаў сівых.
А месяц ласкава праводзіць з ім вечар,
За тое, што ён тут стаіць для жывых.
За тое, што так беражэ сон салдатаў,
Якія вярнуцца дамоў не змаглі,
За ўсе беларускія вёскі і хаты,
За лёс, незалежнасць бацькоўскай зямлі.
12.02.2018 г.
Свидетельство о публикации №118030107890