Мой гонар - мая Беларусь
І іншых суседзяў, знаёмых, сяброў.
Люблю беларускія вёсны і зімы,
Шаптанне травы, гоман дзіўных бароў.
Бліжэй мне да сэрца крыніцы, азёры,
Блакітнае неба і сонца прамень,
Пшаніцы хвалюючай цэлае мора,
Жытнёвае поле, авёс і ячмень.
Я гонар нясу за свой род беларускі,
За мову бацькоў ды за быт, за жыццё,
За значнасць у лесе сцяжыначкі вузкай,
За тое, што маю да хмар пачуццё.
Прыгожых абшараў другіх мне не трэба:
Люблю Беларусь я, квітнеючы май
Ды матчыны рукі, смак пышнага хлеба…
Люблю беларускі, адзіны мой край!
12.02.2018 г.
Свидетельство о публикации №118030107858