Ад свецкай адхiлiцца мiтуснi...
Да горняга каб крыху прыляпіцца,
З крыніц духоўных словам наталіцца,
Ад жарсці адысці і ад хлусні...
І брудную сардэчную скрыжаль
У споведзі гарачай, пакаяннай
Ачысціць болем да крыві, да ранаў,
Нібы лязо адчуўшы ад нажа...
Баліць... Ды так прыходзіць чысціня,
Як сакавік заснежаны, вясновы...
На веснічкі ўзыходзіць ранак новы
Прадвеснікам асвечанага дня.
1.03.2018 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
06.30.
Свидетельство о публикации №118030106094
Кранае Душу Ваш верш!
http://www.stihi.ru/2010/10/14/1684
А на страницу ВЕРШЫ. БЕЛ ИЛИ РУ постараюсь выйти, пока некому помочь.
Здоровья Вам--самого необходимого в жизни!
Николай Сергеевич 01 27.08.2018 07:52 Заявить о нарушении