Белы настрой

               
                (на белорусском языке)


А снег ідзе, мясцовасць замяло,
І хаты - царскія палаты...
А можа, гэта слёзы прынясло
Адтуль, дзе мір ужо распяты?

Ты не цурайся вопраткі з прасцін,
У параўнанні з чым сняжынкі?
Усё ў белым – дрэвы, дахі, тын:
Ні чорнай плямы, ні пылінкі…



А дзед Піліп арудуе мятлой,
Ля студні ў позе не гультая,
Пакуль яшчэ зусім не занясло,
У кучу дар нябес зграбае.

Але і ён прыціх. Свой горб стаміў?
Ці у палоне кругаверці?
Глядзіць уверх, дзе вобласць лёгкіх крыл,
А там ратунак - не памерці...

Там дзятла стук, а ў сэрцы гук:
Нібыта з скарбніцы-раяля,
На фоне завывання завірух
Ён - кавалер у белай зале!


01.03/18


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.