Кружыцца у танцы завея...

***
Кружыцца ў танцы завея,
Ціхенька нешта пяе.
Раптам нібы ашалее,
Воўкам скуголіць, раве.

Зноў заспявае шчымліва,
Кіне свой белы пагляд,
Нібы пытае: "Шчаслівы?
Рад свайму лёсу? Не рад?"

Грозная, гулкая, злая
Вые завея, шуміць…
Лёсу я рад, ды не знаю,
Як без завеяў пражыць.

28. 02. 2018 г.


Рецензии