Проста холадна i не сонечна...
Проста холадна і не сонечна.
Люты. Неба ў імгле стаіць.
Сёння неяк даволі воблачна,
Не святочна, ды трэба жыць.
І шкада мне, што люты скончыцца.
Не жадае душа вясны.
Ёй – душы – памарудзіць хочацца
І зімовыя бачыць сны.
Не імкнецца яна да росквіту
І да квецені пеннай лоз,
Бо ўжо ведае добра з досведу,
Што бывае й вясной мароз.
Затрымаць бы ёй міг той вечнасці,
Дзе ніякіх турбот няма,
Дзе ў бясконцасці чалавечнасці
Ёй даруе грахі зіма.
28 лютага 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022803178