Узышла над лесам поуня...

***
Узышла над лесам поўня,
Хоць яшчэ і дзень не згас.
Але поўні дзень не роўня,
У яе – асобны час.

Паглядае, як садзіцца
Сонца краснае за лес.
Узышла, бо ёй не спіцца
Ці то з сонцам, ці то – без.

Не ацэняць яе профіль,
Бо заўжды яна – анфас.
Хмурыць поўня свае бровы
І глядзіць, глядзіць на нас.

На яе сабакі брэшуць,
А яна сабе вісіць
І сябе надзеяй цешыць,
Што з яе не будуць кпіць.

27. 02. 2018 г.


Рецензии