Мы збiралi грыбы, нашы сцежкi лучылiся...
Мы збіралі грыбы, нашы сцежкі лучыліся.
Мы сядалі на сцежку адну адпачыць.
Ой, даўно, як даўно мы з табой навучыліся
Адзіноты гаркоту сяброўствам лячыць.
За грахі не караеш, глядзіш прама ў вочы.
Я таксама не стану цябе папракаць
Ні за дні без мяне, ні за мройныя ночы,
Ні за тое, што іншага будзеш кахаць.
А як стане нам сумна, ці нешта таемнае
Мы захочам з табой раздзяліць, расказаць,
Тады лучыцца зноў пачуццё узаемнае:
“Як наконт тых грыбоў? Можа, пойдзем збіраць?”
27. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022707136