Я глянуу праз шыбу, здалося...
Я глянуў праз шыбу, здалося,
Што вуліцай мама ідзе.
Пад хусткай ссівелыя косы.
Хацела б напіцца, ды дзе?
На вокны глядзіць: "Ці хто дома?"
З якіх ты, матуля, дарог?
Відаць, ёй усё незнаёма:
І ганак не той, і парог,
І ліпа не тая, і хвортка,
Вароты не тыя і плот.
А смага, што ў роце аж горка!
Стамілася, выцерла пот…
Я зноў углядзеўся: нікога!
Ніхто да варот не ідзе…
Не ведае нават дарога,
Дзе зараз матуля… Ты дзе?..
26. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022605435