Сьц зорык

Сьцізорык.

Малы сьцізорык  -  не кінжал,
Не меч, не шабля-гурда,
Але ж, але ж ён надан
Ад бацькі ў мае рукі,

Хай сточан ён, лязо вузенька,
Нікель аблез нібы луска,
Але ж, але ж з палоскі гэтай
Бацьку майго чуваць, відаць,

Шоргат касы пачуеш золкам,
Мянташны звон  -  да нетр душы!
І тое… што не маеш волі
На сьвеце векавечна жыць…
-24.02.18.


Рецензии