Зiрнi, як месяц узыходзiць...
Зірні, як месяц узыходзіць
На зорным небе ў вышыні,
Як зорачку сабе знаходзіць
І з ёй мілуецца. Зірні!
Узыдуць і кахання зоркі,
Дай толькі сэрцу адпачыць
Ад болю, што слязою горкай
На вейках вісне і дрыжыць.
Дай адпачыць сардэчнай ране.
Ты ведаеш, якой… Маўчыш…
Не, не адзін я, бо аддана,
Як мама, на мяне глядзіш…
26. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022610849