Сурёз нябёс. I дня сутонне...

***
Сур’ёз нябёс. І дня сутонне.
І бляклым полымем гарыць
Правал на захадзе – бяздонне,
Куды душа мая ляціць.

Люблю лавіць прамень апошні –
Чырвона-жоўты сонца спеў,
На пазалочаныя пожні
Глядзець, як на былы сумнеў.

І толькі ты мой позірк бачыш
І чуеш мой таемны ўздых.
Маўчаннем мне за іх аддзячыш.
Яго падзелім на дваіх.

25. 02. 2018 г.


Рецензии