Зiма у зямлi не просiць платы...

***
                Міколу Шабовічу

Зіма ў зямлі не просіць платы,
Не вымагае ні рубля.
Свае паставіла палаты,
Дзе стомленая спіць ралля.

Зіма-руплівіца радзімы,
Што дорыць сэрцу прыгажосць,
Што беражэ наш клін азімы,
Каб не папаўся ён пад злосць

Марозу лютага, ці голы
Каб не замерз, каб урадзіў,
Каб нашы вёскі, нашы сёлы
Цвілі сярод жытнёвых ніў.

Ты, як зіма, жывеш, не просіш
Ніякай платы за радкі,
А з імі – цеплыню прыносіш,
Як з поціскам тваёй рукі.

Ты – папулярны наш Паэта.
О божа мой, о божа мой,
Як славіш мядзельскае лета
Ты бескарыслівай зімой!

25. 02. 2018 г.


Рецензии