Не трашчыць, але лютуе...
Не трашчыць, але лютуе
Ў бляску сонечным мароз.
На каго ён так сярдуе?
Да каго ён так прырос,
Нібы я прырос да хаты
Пад зялёнаю гарой?..
І ляціць сняжок шурпаты,
Як руплівых пчолак рой…
Снег блішчыць, зіма шчыруе.
Па-над дахамі – дымкі.
Гэта люты нам малюе
Мар нязбыўных матылькі.
25. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022503405