Мой дзень
Ісці дарогаю сваёй.
Дарога ёсць... Няма Айчыны.
Няма надзеі больш на ёй.
Асірацелі вокны, вёскі --
Маўчыць ля хаты журавель...
У полі садзіць час бярозкі,
Гуляе вецер па траве.
Ён мовы продкаў не пачуе.
Ён песьні ім не прапяе...
На ўездзе ў вёску знак начуе,
Што абярэгам стаў яе.
Змагацца з часам ён не здольны --
Іржа з'ядае літар строй.
Глядзіць, як дзень ідзе павольна
Да вёскі сцежкаю пустой.
Свидетельство о публикации №118022502560