Падвявае, вее з даху...
Падвявае, вее з даху,
І здаецца, што мяце…
Ці то снег шыбне з размаху,
Быццам вішня расцвіце.
Замарудзіцца на хвілю,
Зноў ударыць па страсе,
Нібы дробнага хто пылу
Аж да вокнаў натрасе.
Задрыжыць пад ім каліна
І крывёю пырсне ў снег.
Засмяецца, як дзяціна,
Запаволіць жвавы бег.
А затым рванецца ў поле
І закружыць белы пух.
Разгуляецца на волі
Вецер лютаўскі, як зух.
24. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022408015