Размова сонца з белым снегам...
Размова сонца з белым снегам
Ліецца мякка ўдалячынь
І адлюстроўваецца смехам,
Дзе дакранаецца вяршынь
Халодных лесу. Неба ззяе,
Над лесам бавіць вольны час,
Пакуль зіма яшчэ гуляе
І промень сонца не пагас,
Пакуль яшчэ не абудзіўся
Ад маразоў застылы лес,
Пільнуе сон яго, каб збыўся
І гулам веснім уваскрэс.
24. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022404868