Над прагалiнай, бы зебры...
Над прагалінай, бы зебры,
Хмары дымныя дрыжаць.
Вечарэе. Глухнуць вербы
І кладзецца вецер спаць.
Раптам стала цёмна-цёмна:
Хмар і вербаў – не відно.
Лес стаіўся непрытомны
Ды мароз трашчыць адно.
Хутка месячык узыдзе,
Срэбрам вытачыцца рог,
Нібы неба ў Атлантыдзе
На плячах трымае Бог.
24. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022410474