Маё маленьне 2

Госпадзі,адымі ў мяне ўсе скарбы,
што ёсьць,толькі не пакідай мяне.
Не давай мне анічога, апроч
Слова Твайго дзейснага ды існага.
Не пакінь маёй душы кволай
у час выпрабаваньня і даруй
Крывёй Хрыста Ахвярнай грахі мае.
Пастаў на шлях Праўды,каб ня
збочыць зь яго і дай моцы стрываць
пакуты ды зоркасьці вачэй духоўных,
каб бачыць усю Любоў і ласку Тваю.
Пакінь мне крыху дзеля цела зямнога,
каб магла душа мая узносіць
хвалу Табе да самага скону.
Амінь.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →