Шчаслiвыя гукi. беларуская мова
Матулі песню зведаў ты.
Цябе сустрэлі сны маленства,
А можа хвалі дабрыні?
Пяшчотны голас ля калыскі
Чаруе твой дзіцячы слых.
І словы льюцца, быццам чысты
Вясновы водар дзён былых.
Згадай – матуля будзіць зранку,
З усмешкай у вочы паглядзіць:
– Мой галубочак, глянь, ля ганку
Прамень яскравы зіхаціць.
Ты паглядзеў. О, як прыгожа
Ўсё навокал, быццам Рай!
Хутчэй ускочыўшы з пасцелі,
Гуляць у дворык выбягай!
А там звініць вясны капель.
Бягуць струменьчыкі вады.
У ручай уліцца ледзь паспелі,
Зрабіўшы сцежкі на зямлі.
Стаіць змакрэлая таполя,
І сонца свеціць у вышыні.
Мір дачакаўся лепшай долі –
Вясна прыйшла замест зімы!
Засвішчуць звонкія сінічкі,
І закурлычуць жураўлі.
Бярозкі заплятуць касічкі,
Травінкі вырастуць з зямлі.
А птушкі прыляцяць у гняздзечкі,
Каб там выводзіць малянят.
Ужо вельмі хутка стук сардэчак
Пачуюць мамы птушанят.
З спякотай лета прыляцела.
Хутчэй знімаеш паліто,
Скідаеш боты і здурэла
Бяжыш – куды? Ды ўсё адно!
Каб зліцца з мірам, як букашка,
Як птушка ці малы жучок,
Каб паспытаць – матуля кажа –
Шчаслівага жыцця глыток.
22.02.18
Дорогие друзья! Читайте мои сказки и рассказы на моем сайте
http://domarenok-t.narod.ru
Свидетельство о публикации №118022300772