Маё маленьне
Госпадзі,зьвядзі,
каб нам ня зьгінуць
у іх на скрыжаваньні.
І сьмерць Сваю
прыняўшы на Крыжы,
дары людзям слабым
уратаваньне.
Яны пакуль
ня зьведалі Сьвятла
і сэрцы іх
адрынулі маленьне.
Атручаная сквапнасьцю
душа
ня мае больш
высокага памкненьня.
Дай моцы ёй
узьняцца над сабой!
Дай моцы зноў
з грахоў сваіх падняцца!
Зьлякуй яе нявыказаны
боль,
бо толькі Ты
Адзіны яе Збаўца.
Свидетельство о публикации №118022306967