Надышоу гэты час...

Надышоў гэты час ісьці
па студзёнаму ветру і сьнезе,
па пакутліваму жыцьці,
што зьнікае між зорак недзе.
Надышоў гэты час трываць
нам шырокіх шляхоў спакусы
і сябе пакрысе ратаваць
у штодзённай нудзе прымусаў.
Надышоў гэты час склАсьці
сваю долю-нядолю Крыжам,
каб калісьці ў ёй знайсьці
ратавальны ад сьмерці стрыжань.
Надышоў гэты час зважаць
на маленьні свае да Бога,
бо Ён літасьцівы дараваць
нам заганы жыцьця зямнога.
Надышоў гэты час ісьці
па бялюткай прасьціне сьнега
і трымаючы Крыж,знайсьці
пуцявіну душы да Неба.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →