На свiтанку марозным...

***
На світанку марозным
Я Богу малюся.
Дзень празрысты, сур’ёзны.
Яму пакаруся.

Буду слухаць світанак
Зіхоткі, іскрысты,
Спавядаць ціхі ранак
Уважлівы, чысты.

Вызнаваць спадзяванні
На лёс і дарогу.
На марозным світанні
Малюся я Богу.

23. 02. 2018 г.


Рецензии