Хорхе Луис Борхес. Тамерлан

Jorge Luis Borges
TAMERLAN  (1336-1405)

Мая імперыя - увесь свет: Турэмшчыкі
І турмы, і мячы  кіруюць ім.
Я загадаў - не паўтараю. Скажу 
Толькі слова і яно закон. Сакрэт 
Для ўсіх тых, хто мяне не чулі
Ва ўсіх канцах зямлі нашай далёкай 
І ён не абмяркоўваўся нікім.
Я той, хто па раўнінах з боем ішоў,
Над Персеполісам узнёс сцягі.
Паіў сваіх канёў, якія прагнуць,   
У святых водах Ганга і Оксуса.
Калі я нарадзіўся, на мяне з нябёсаў 
Звалілася шпага з надпісам поспеху
Я - ёсць, я буду вечна, гэтай шпагай.
Я скарыў і егіпцян, і грэкаў,
Спустошыў незлічоныя абшары
Русі сваёй татарскаю ардой.
З чэрапаў пабудаваў піраміды
Запрог у карэту чатырох цароў, 
Хто не згадзіўся скіпетр мой пацалаваць.   
Я кінуў  у вагонь у прадмесці Алеппо 
Каран, святую Кнігу з усіх Кніг,
Прадвесніцу ўсіх дзён і ўсіх начэй.
Я - руды Тамерлан трымаў у абдымках
Егіпецкую панну Зенакрату,
Нявінную як снежная вяршыня.
Я ўспамінаю грузы караванаў
І аблокі пяшчаныя пустэльні, 
А таксама дым над трубамі хацін
І кноты, падпаленыя ў карчме. 
Я ведаю ўсё і ўсё магу. З кнігі,
Якая  шчэ не ўбачыла святла, я зразумеў
Што наканавана мне памерці, як усім
І я, знаходзячыся ў перадсмяротнай агоніі, 
Аддам загад маім баявым лучнікам
Накіраваць стрэлы ў бок ворага
І хай нальюцца крывёй нябёсы, 
Каб усе людзі, як адзін, пазналі, 
Што ўсе багі  загінулі. Што я - адзіны бог!
Хай людзі звяртаюцца да астралогіі
Буссолі, компасу і астралябіі 
Каб зразумець, хто ёсць яны. Я - зорка.
Я на світанку сябе сам запытваю, 
Ну чаму не выйсці з засценка,
Ну чаму не даць даніну павагі 
Традыцыям Усходу. Парой у сне
Я маю зносіны  з рабынямі, чужынцамі, 
Што цягнуць нахабна рукі да Тамерлана 
І кажуць, каб спаў і прымаў
Начамі тыя цудоўныя лекі, 
Што садзейнічаюць свету і  пакою.
Клінок шукаю  і не магу знайсці,
Гляджу  ў люстэрка, але я там іншы.
Разбіў яго і мне патрапіла. 
"Навошта я больш не караю смерцю людзей, 
Дзе мая сякера і ссечаныя галовы?" 
Мяне ўсё гэта турбуе, бо
Без волі Тамерлана ўсё дарма
І ён, быць можа, кахае іх, не ведаючы, 
Што сам я Тамерлан. Уладар Захаду
І золата Ўсходу, і, пры гэтым…


    Перевёл Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →