***

Пачуўшы ласку Бога на зямлі,
З малітвай сэрца паднялося ў высі.
Яго праменні мудрасці ўзнялі,
Да тых вышынь, што Бог калісьці высек.

Не кожны здольны сэрцам узляцець,
Спасцігнуць промні веры неспазнанай,
Малітву несці ў сэрцы аб Хрысце,
Пакутаваць і жыць з ягонай ранай.

Не кожны здольны веру зберагчы,
Да ласкі Божай сэрцам прытуліцца.
Не кожны зможа, калі дух маўчыць,
Калі ў руках не вера, а сініца.


Рецензии