Сёння цэлы дзень iшоу...
Сёння цэлы дзень ішоў!
Вечарам – адпачывае.
І на роднай мове зноў
Ён са мною размаўляе.
Там, дзе злежаўся, рыпіць.
Дзе нядаўна ўпаў, – шапоча.
Дзе з лядком, ён там звініць.
Дзе няма, там – легчы хоча.
Там, дзе сонца, ён растаў.
Дзе кусты, яго там многа.
Неахайным, гразкім стаў,
Пратарылі дзе дарогу.
Ён дае заўсёды плён,
Бо бадзёрыць і натхняе.
І на роднай мове ён
Так прыгожа размаўляе!
21. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118022202575