***
Дзе калісьці сьпявала каханьне.
Мабыць гэта не я разам з песьняй замоўк,
Прамаўчаў аж да самага раньня.
Мабыць гэта не мне раньні вецер прынёс
Водар вуснаў з суседняе вёскі.
Мабыць гэта не я пацалункам прырос
Да бялявай дзяўчыны-бярозкі.
Мабыць гэта не ты мне шаптала ў начы,
Што кахаць будзеш цэлую вечнасьць.
Мабыць гэта не я свае думкі тачыў
Тым бруском, што ўспамінаў не лечыць.
Мабыць гэта быў сон і трызьненьне ў начы --
Не было паміж намі кананьня.
Мабыць гэта быў сон. Ноччу голас маўчыць --
Ён чакае на Ўсходзе сьвітаньня.
Свидетельство о публикации №118022105097