Федерико Гарсиа Лорка. Гитара
LA GUITARRA
Надрыўна плача
Гітара.
І будзіць дрэвы
Ранкам.
Надрыўна енчыць
Гітара,
Няма сілы яе
Спыніць.
Яе нельга
Спыніць!
Гучыць манатонна
Як ільецца вада,
Енчыць як вецер
Пры снежнай буры.
Яе нельга спыніць!
Плача пра далёкія
Краіны.
Як гарачы пясок на Поўдні,
Што жадае белых камелій.
Плача страла па мішэні,
Як па світанку вечар.
Памерла ранняе птушаня
На галінцы…
О, гітара!
Пяць струн, як пяць клінкоў
Раздзіраюць сэрца.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118022101522