Беларуск я словы

Нарадзіла зямля беларусаў,
Мову дзіўную ім падарыла.
І злятаюць стагоддзямі з вуснаў
Словы-птушкі, у якіх моц і сіла.

У іх любоў да радзімага края,
Шанаванне і рэчак і плёсаў.
З імі ў неба каханне ўзлятае,
І галінкі сплятаюцца ў косы.

Водар траў і размова калосся,
Смак крынічнай вады пад вярбою,
І птушынае ў іх шматгалоссе,
У якім не бывае спакою.

У іх павага да маці, да хлеба
Да бацькоўскае хаты, Радзімы.
Як жыццё, так і мова ўсім трэба,
І куточак свой - любы, адзіны.

                21.04.2018 г.


Рецензии