Восеньская смуга
Адляцелi журавы у вырай...
I шыбуе восень па двары -
паунапраунай гаспадыняй шчырай.
Дожджык барабанiць за акном...
I апошнi жоуты лiст спадае...
Уражджаю час ужо прыйшоу.
I зямля ад працы спачывае.
Сумна мабыць, але самы час,
калi сцiхлi у полi усе турботы,
славу Богу шчыраму паслаць
за Ягоную для нас заботу.
Гэта мiласць Госпада да нас:
сонейка i дождж Ен пасылае.
Восеньская смуга - самы час,
калi сэрца Бога праслауляе..
Зерне невялiчкае лягло
у, сонейкам аблашчаную глебу,
i, бадай не цуда, прынясло
на сталы духмяны бохан хлеба.
Не злiчыць дароу, што Бог дае!
На стале у кожнага - прысмакi!
I любоу вялiкую Ен дае
у наша сэрца, поунае падзякi.
Слава Богу - ураджай паспеу
i амбары поуныя пшанiцы.
У руплiвых плуг не iржавеу
i каса блiшчэла у касавiцу.
Для усяго гадзiна есць свая:
сеялi, палолi, палiвалi.
А цяпер да нас пара прыйшла,
каб за гэта Бога праслаулялi.
Не сакрэт - чакае Ен ад нас
дабрынi i лiтасцi сардэчнай.
Мiнавiта, будзе хутка час:
Ен пажне плады для славы вечнай.
Свидетельство о публикации №118022005849