Гуго фон Гофмансталь. Manche freilich. Нем. Бел
у трумах цесных паміраць прыстала,
а іншым, якія стаяць у стырна,
бачыць птушак і зорныя абшары.
І ляжаць адны пацяжэла
ля каранёў іх , зблыталіся жыцці,
а іншым узведзены пасады
поплеч дачок царскіх і Сівіл
там і сядзяць самаўладна
з лёгкай галавой і лёгкім сэрцам.
Але ад жыццяў тых кладзецца цень
на іншыя жыцці, дзе ў спляценні
непадзельна лёгкае з цяжкім,
як адзіныя паветра і зямля.
Усіх, хто забыты ўнізе, стомленасць
з павекаў пацяжэлых зняць не смею,
тонуць удалечыні нямыя зоркі,
цураючыся змучанай душы.
Ніткі шматлікіх лёсаў пераборліва
жыццё зараз з маёй пераплятае,
але мая ў свечцы згарае гарачэй
і між струн трывожней дрыжыць.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118022001717