Над вусцiшным лесам палотны аблокау...
Над вусцішным лесам палотны аблокаў
На ўсход ледзь жывыя плывуць.
І сонцу за хмарамі так адзінока,
На захад ідзе, каб заснуць…
А дзень пралятае. Якая патрэба
Яму на аблокі глядзець,
На зімняе шэрае хмарнае неба,
На соснаў халодную медзь?..
На лютаўскі дзень я гляджу з інтарэсам,
Хачу яму нешта сказаць…
А ён пралятае над вусцішным лесам…
Ці трэба аб ім шкадаваць?..
19. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021906558