Лихтарыки вачэй

У жыцці даволі шэрасці,
ды ёсць у ім яшчэ
ліхтарыкі наперадзе
ярчэйшыя вачэй.
Бенгальскія агеньчыкі
у далоні не збярэш,
былі ўчора шэрымі,
а здолелі сагрэць.
Шчымліва мітуслівыя,
надзея ў вас і грэх.
Ляціце, пэўна, з выраю,
каб сэрцам не старэў.
На бацькаўшчыну ластаўкі
вятраюцца вось так.
Я выразы крылатыя
чытаў ў тых вачах.
Апоўдні ці ў поцемкі
на лёце іх лавіў,
ды страціў неяк восенню
ўжо амаль усіх.
Не грэлі сарамлівыя,
ці то наадварот,
расстрэльвалі  ў патыліцу,
калі  блудзіў як крот.
…Бывае часам  з выраю,
з высокіх далячынь
у начы усмешка шчырая
дзяўчыны прыляціць.
Абуджаны, збянтэжаны,
углядаюся ў Сусвет.
На небе зоркі  цешацца,
усмешкі  бледны след,
як Млечны шлях  у мінулае,
куды не ўцячэш,
а з фанароў нахмураных
у лужы свет цячэ…


Рецензии