Белаквеценна сыплюцца узоры...

***
Белаквеценна сыплюцца ўзоры –
Так сняжынкі ляцяць і ляцяць.
Асядаюць сняжком на разоры
І, як ясныя зоры, мігцяць.

Ці маркоціцца мне, ці не трэба,
Што закончыцца хутка журба,
І падыме ў вясенняе неба
Свае жоўтыя рукі вярба?

Адчуваю ў душы адзіноту.
Не зняверыцца б толькі ў адным,
Што сваю незямную пяшчоту
Не падзеліш ніколі з другім.

А як гляне вясною ў аконца
Жоўтаквеценных вербаў узор,
Абдыму я цябе, маё сонца,
Каб узняцца з табою да зор.

18. 02. 2018 г.


Рецензии